Последние темы
Улік буслоў 2014. Чэрвень-ліпень
Участников: 2
Как ни крути, а жизнь прекрасна! (Велоклуб Кола-БОК) :: Будущие мероприятия. Подготовка и обсуждение. :: Интересные места и маршруты. Есть Идея!
Страница 1 из 1
Улік буслоў 2014. Чэрвень-ліпень
Раварысты і аматары вандровак з Бярэсця! Запрашаем прыняць удзел у летнім уліку буслоў.
BikeBirdWatching альбо яшчэ адзін фармат роварных вандровак
У 2014 годзе пад эгідай Сусветнай прыродаахоўнай асацыяцыі BirdLife International праводзіцца Сёмы міжнародны перапіс гэтых птушак. Праводзіцца такі ўлік раз на 10 год. У нашай краіне рэгулярныя нацыянальныя ўлікі белага і чорнага бусла пачаліся з канца 1950-х гадоў. Па дадзеных апошняга з іх, у 2004 годзе ў Беларусі жыло каля 21,5 тыс. пар белага бусла (9% сусветнай папуляцыі віду) і больш за 1 тыс. пар чорнага бусла.
У Беларусі ўлік праводзяць грамадская арганізацыя "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ) і Лабараторыя арніталогіі НПЦ НАН РБ па біярэсурсах.
Што такое ўлік буслоў? Навошта ён патрэбен?
Белы бусел, як і яго бліжэйшы сваяк - чорны бусел, добра вядомыя і любімыя ў нашай краіне птушкі. Яны больш чым іншыя віды дзікіх жывёл звязаны з жыццём і дзейнасцю людзей. Пастаяннае сачэнне (маніторынг) за зменай колькасці буслоў можа шмат распавесці аб стане навакольнага асяроддзя і дазваляе аператыўна рэагаваць на негатыўныя змены экалагічнага становішча.
За апошнія сто год у некаторых заходнееўрапейскіх краінах белыя буслы наогул зніклі. Так, у Даніі ў канцы 19 ст. гнездавалася каля 4 тыс. пар гэтых птушак, у 1994 г. налічвалася ўсяго 6 пар, а ў 2004 г. - толькі 3 пары. Апынуліся на мяжы знікнення буслы ў Швейцарыі і Італіі, але на шчасце ў апошнія гады колькасць птушак у гэтых краінах пачала крыху павялічваца, у тым ліку і дзякуючы прынятым мерам аховы. Менавіта таму з 1934 года дзейнічае адна з найстарэйшых міжнародных праграм маніторынгу біяразнастайнасці - Міжнародныя ўлікі колькасці белага бусла, якія ў апошнія дзесяцігоддзі арганізуюцца з інтэрвалам у 10 гадоў.
BikeBirdWatching альбо што агульнага паміж роварамі і бердвотчынгам?
Мы прапануем вам паўдзельнічаць у нашай акцыі не толькі таму, што бусел - гэта марка ровара.
Ровар - ідэальны транспарт для ўліку птушак, яго выбіраюць многія прафесійныя арнітолагі, бо ён дазваляе абследаваць цяжкадаступныя месцы, не палохае птушак, экалагічны, набліжае чалавека да прыроды.
Ровар - гэта адна з формаў свабоды, і таму асабліва блізкі да той свабоды, якую маюць птушкі.
Бердвотчынг (назіранне за птушкамі) для вас можа апынуцца яшчэ адной формай вывучэння прыроды і падарожжа.
Як стаць назіральнікам і што значыць ваша адказнасць?
Кожны, хто гатовы паўдзельнічаць ва уліках, можа выбраць прыдатны для сябе фармат: адзначаць птушак для пэўнага населенага пункта, альбо зрабіць ўлікі на квадратах 10:10 км або 5:5 км. Атрыманыя дадзеныя заносяцца ў анкету, якая дасылаецца ў АПБ або Цэнтр па біярэсурсах. Удзельнічаючы ў такіх уліках, вы дапамагаеце абследаваць вялікую тэрыторыю, а значыць атрымаць больш поўную інфармацыю аб стане папуляцыі беларускіх буслоў. Але не варта забывацца пра якасць: ўлікі птушак гэта сур'ёзнае мерапрыемства і толькі ад вас будзе залежаць наколькі дакладныя дадзеныя атрымаюцца. Памятаеце, што гэтыя дадзеныя будуць выкарыстаны ў навуковай рабоце, таму вельмі важная іх дакладнасць.
Калі праводзіцца акцыя?
Назіранні праводзяцца з канца чэрвеня па канец ліпеня, калі лёгка можна падлічыць не толькі колькасць гняздуючых пар буслоў, але і колькасць выгадаваных птушанят. Падрабязней даведацца пра методыку улікаў, а таксама спампаваць анкеты можна на сайце АПБ ptushki.org/uliki_buslou_2014
Як правільна абследаваць? Як выбраць раён і як заносіць дадзеныя?
Для ўдзельнікаў улікаў першая арганізацыйная сустрэча адбудзецца 17 чэрвеня у Менску ў офісе АПБ (Парніковая 11, пам.4, уваход са двара паміж 1-ым і 2-ім пад’ездамі) а 7 гадзіне вечара. Прысутнічаць на сустрэчы можа адзін чалавек з групы, менавіта на сустрэчы будзе праводзіцца размеркаванне тэрыторый, раздача мап.
Але, калі вы ня можаце трапіць на гэтую сустрэчу, але зацікаўлены стаць назіральнікам, то ўсю інфармацыю пра падлік вы можаце атрымаць звязаўшыся з намі праз паштовую скрыню ulikibuslou2014 at gmail.com альбо па тэлефоне каардынатара ці звязацца з мясцовымі прадстаўнікамі АПБ.
Як арганізуюцца групы уліку?
1) Самастойна. Пасля таго, як вы прайшлі інструктаж, вы выбіраеце рэгіён, які плануеце абследаваць самастойна.
2) Разам з МРТ. Вы можаце далучыцца да 1-2 вандровак, што будзе арганізоўваць Мінскае роварнае таварыства і павандраваць разам з нашымі актывістамі.
3) Праявіце ініцыятыву! Калі хочаце, вы можаце таксама стаць арганізатарам такіх адкрытых вандровак.
Якая ваша ўзнагарода?
Ваша узнагарода - захаваная прырода Беларусі.
Мінскае роварнае таварыства дапамагае ў арганізацыі назіранняў. Усе ўдзельнікі ўлікаў атрымаюць налепкі на ровар/ноутбук з сымволікай ці магніцікі на лядоўню, і невялічкія карысныя роварныя бонусы. Таксама вы можаце замовіць цішотку з сымволікай і надпісам “Улік буслоў 2014”. Кошт цішоткі - ад 95 тысяч рублёў.
Кантактная асоба:
Кузьмянкова Наста
Супрацоўнік па працы з валанцерамі
ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны"
маб: +375 29 1755122 (Velcom)

valoshca- Гордый молчун
- Сообщения : 5
Дата регистрации : 2014-06-16
Re: Улік буслоў 2014. Чэрвень-ліпень
Интересно.
Официальная страница акции (на русском, с анкетами, инструкциями):
http://www.ptushki.org/whatwedo/contests/uliki_buslou_2014.html
По идее, данные может прислать любой человек и в любом виде.

Алекс- Почетный флудер
- Сообщения : 566
Дата регистрации : 2011-05-22
Откуда : Брест
Километраж
Велокилометры в 2015 году:
(0/0)
Re: Улік буслоў 2014. Чэрвень-ліпень
Алекс пишет:Интересно.
Официальная страница акции (на русском, с анкетами, инструкциями):
...
По идее, данные может прислать любой человек и в любом виде.
Ну таки да. Приглашаются все желающие.
Но чтобы наблюдатели, если их окажется много, не ездили по одним и тем же местам, лучше всё же как-то координироваться вначале.
valoshca- Гордый молчун
- Сообщения : 5
Дата регистрации : 2014-06-16
Re: Улік буслоў 2014. Чэрвень-ліпень
Мапа назірання за бусламі на 24 чэрвеня. Жоўтым пазначаты тыя раёны, дзе валанцёры ўжо ўзяліся рабіць падлік. Выбірайце чорна-белыя раёны і тэлефануйце нам ці напішыце на скрыню.
Мінскае роварнае таварыства дапамагае ў арганізацыі назіранняў. Усе ўдзельнікі ўлікаў атрымаюць налепкі на ровар/ноутбук з сымволікай акцыі, і невялічкія карысныя роварныя бонусы ад Мінскага роварнага таварыства.
Кузьменкова Настя
Сотрудник по работе с волонтерами
ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны"
моб: +375 29 1755122(Velcom)
kuzydomovoy-at-gmail.com
Мінскае роварнае таварыства дапамагае ў арганізацыі назіранняў. Усе ўдзельнікі ўлікаў атрымаюць налепкі на ровар/ноутбук з сымволікай акцыі, і невялічкія карысныя роварныя бонусы ад Мінскага роварнага таварыства.
Кузьменкова Настя
Сотрудник по работе с волонтерами
ГА "Ахова птушак Бацькаўшчыны"
моб: +375 29 1755122(Velcom)
kuzydomovoy-at-gmail.com
valoshca- Гордый молчун
- Сообщения : 5
Дата регистрации : 2014-06-16
Похожие темы
» 21-22 июня 2014. Приключенческая гонка «Барановичи-2014»
» Налибоки 2014
» ДОЖИНКИ 2014 ОТЧЕТ
» Дожинки 2014!
» №3 (2014) Марафон
» Налибоки 2014
» ДОЖИНКИ 2014 ОТЧЕТ
» Дожинки 2014!
» №3 (2014) Марафон
Как ни крути, а жизнь прекрасна! (Велоклуб Кола-БОК) :: Будущие мероприятия. Подготовка и обсуждение. :: Интересные места и маршруты. Есть Идея!
Страница 1 из 1
Права доступа к этому форуму:
Вы не можете отвечать на сообщения
|
|
Сб 19 Фев - 17:41 автор Deni
» Одесская велосотка 2017
Вт 11 Апр - 13:52 автор Vladimir_S
» "Беловежская светлица"
Пт 10 Мар - 14:05 автор witek
» Подготовка к сезону.
Пт 10 Мар - 14:04 автор witek
» Майовка с клубом «MOSiR – HURAGAN» и 9 МАЯ.
Вс 5 Мар - 19:20 автор witek
» План мероприятий на 2017 год
Ср 22 Фев - 9:20 автор Светлана
» SERPEL -2017
Ср 18 Янв - 18:44 автор witek
» С Новым 2017 годом!
Сб 31 Дек - 18:54 автор ValodZia
» Культуру в массы!
Ср 7 Дек - 13:12 автор Pablo
» Новый сервис объявлений и барахолки.
Ср 30 Ноя - 18:12 автор Admin
» Погранзона
Чт 10 Ноя - 14:12 автор konstantin77
» Поиск интересных мест!
Пт 14 Окт - 10:10 автор Admin